Бібліятэка – найважнейшае структурнае падраздзяленне філіяла, што ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, выхоўвае інфармацыйную культуру карыстальнікаў.
Працуе наша бібліятэка з 1957 года - года заснавання навучальнай установы.
З пачатку сваей дзейнасці бібліятэка была не толькі адукацыйна-інфармацыйным цэнтрам навучальнай установы, але і центрам прапаганды твораў мастацкай літаратуры, далучэння чытачоў да здабыткаў нацыянальнай і міравой культуры.
І ў цяпэрашні час дзейнасць бібліятэкі накіравана на забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкі дзейнасці філіяла ўніверсітэта па аказанні якасных адукацыйных паслуг, фарміраванню інтэлектуальна і духоўна развітай асобы. У аснове работы бібліятэкі - сістэма менеджмента якасці, інфарматызацыя бібліятэчных працэсаў, а таксама выкарыстанне традыцыйных форм папулярызацыі вучэбнай і мастацкай кнігі сярод карыстальнікаў.
Бібліятэкай вядзецца работа па папаўненню бібліятэчнага фонда актуальнай вучэбнай літаратурай. Кніжны фонд налічвае больш за 60,5 тыс. экз. выданняў. Створаны і развіваецца электронны фонд бібліятэкі. Гэта, у першую чаргу, электронны каталог бібліятэкі, які налічвае больш за 22 тыс. электронных бібліяграфічных запісаў; электронныя сродкі навучання на кампакт-дысках; фонд друкаваных выданняў ў электронным фармаце, поўнатэкставыя кніжныя рэсурсы выкладчыкаў універсітэта і інш. Для інфармавання навучэнцаў і выкладчыкаў аб новых паступленнях літаратуры ў бібліятэку, ствараецца анатаваны паказальнік новых паступленняў на сайце. Для павелічэння эфектыўнасці абслугоўвання чытачоў у бібліятэцы выконваюцца платныя паслугі.
У структуры бібліятэкі - абанемент і чытальная зала на 24 пасадачныя месцы. Дзеля зручнасці работы карыстальнікаў чытальная зала абсталявана 7 персанальнымі рабочымі месцамі, аснашчанымі камп’ ютарамі.
У мэтах удасканалення выхаваўчай работы, ў бібліятэцы праводзяцца мерапрыемствы гісторыка-патрыятычнай, прававой і маральнай накіраванасці, а таксама мерапрыемствы па фарміраванню здаровага ладу жыцця, папулярызацыі мастацкіх твораў. Выкарыстоўваюцца такія формы бібліятэчнай работы як кніжныя выставы, літаратурныя гадзіны, тэматычныя гутаркі. Асаблівая ўвага надзяляецца прапагандзе і папулярызацыі кніг беларускіх аўтараў і роднай мовы. Гэты год аб’яулены годам Якасцi.
Выставы да знамянальных і памятных дат – візітная картка абанемента і чытальнай залы. Цэнтральнымі кніжными выставамі, якія пастаянна дзейнічаюць і аднаўляюцца, з’ яўляюцца выставы: «Идеология Республики Беларусь», на якой прадстаўлены матэрыялы аб дзяржаўнасці, сучаснай ідэалогіі, аб дасягненнях у розных сферах сацыяльна-эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця рэспублікі, а таксама выстава - «Год Якасцi».
Галоўны накірунак дзейнасці бібліятэкі на сучасны момант – задавальненне інфармацыйных патрабаванняў навучэнцаў і настаўнікаў шляхам выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, інавацыйных метадаў работы.