"Беларуская – самая мая"

вт, 27/02/2018 - 09:51

        21 лютага першаснымі арганізацыямі "Беларускі саюз жанчын" і "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ў філіяле было праведзена  свята "Беларуская – самая мая" пад дэвізам "Мове рускай дай разгрузку – размаўляй па-беларуску", прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, якое арганізавалі сакратары БСЖ і БРСМ Берасцевіч В.А. і Ляпеша В.С. і павіншавалі адміністрацыю і калектыў філіяла, прымацаваўшы на адзенне сцяг у форме сэрца і падаравалі памяткі "Этыкетныя клішэ".

        На працягу дня навучэнцы і супрацоўнікі філіяла прымалі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: акцыя "Нашы любімыя словы" - жадаючыя пісалі любімае слова на кляновым лістку і прымацоўвалі на дрэва, выказвалі цёплыя словы і пажаданні у адрас роднай мовы на стэндзе "Гучы, беларуская мова!"; на перапынках гучала беларуская музыка, была арганізавана фотазона з “Ў” у выглядзе старонкі Instagram;

 

        Загадчык бібліятэкі  Мялешкіна Н.М. правяла ананімную дыктоўку; паміж камандамі груп 213-МБ і 206-ПБ прайшоў моўны турнір "Знаўцы роднай мовы". Кампетэнтнае журы – Сапега І.Я. і Паляшчук М.К. ўзнагародзілі пераможцаў салодкімі падарункамі.

Будзь і ты разам з тымі, хто думае пра будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. З беларускай мовай нам жыць у XXI стагоддзі!