Са святам вясны!!!

чт, 05/03/2020 - 15:37

  ПАВАЖАНЫЯ  КАЛЯЖАНКІ, дарагія СПАДАРЫНІ!

Мужчынская палова Мінскага філіяла ўстановы адукацыі “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” з вялікай радасцю віншуе Вас з надыходам вясны, з традыцыйным Днём шанавання ЖАНЧЫНЫ– 8 Сакавіка.

У гэты святочны дзень асабліва прыемна адзначыць, што Вы, шаноўныя нашы спадарыні, –  найпрыгажэйшыя ў свеце, пяшчотныя, клапатлівыя, адданыя сваёй сям’і, працы, роднай Бацькаўшчыне.

Гэтае свята нагадвае нам, мужчынам, што ўсё самае дарагое на зямлі звязана з імем ЖАНЧЫНЫ. Мы захапляемся Вашай дабрынёй, вялікадушнасцю, цярпеннем і невычэрпнай жыццёвай энергіяй. Для нас Вы заўсёды з’яўляецеся ўвасабленнем прыгажосці, пяшчоты і чуласці.

Жанчына ў сучасным свеце – не толькі кахаючая жонка, маці, захавальніца сям’і. У сістэме адукацыі, спажывецкай кааперацыі, як ні ў адной з галін, менавіта прадстаўніцы выдатнага полу складаюць аснову калектываў.

Вашы веды, досвед  і мудрасць, высокі прафесіяналізм набылі Вам павагу і давер калег. А Ваша абаянне, прыгажосць – любоў родных, блізкіх і сяброў. Вы – галоўнае багацце нашага жыцця, яго душа.

З ветлівасцю і любоўю, сабранай у сэрцах Вашых калег-мужчын, жадаем быць прыгожымі, спагадлівымі, узнёслымі ў сваіх творчых памкненнях, быць каханымі, бо ВЫ і ў добры час, і ў ліхую гадзіну – падмурак і крыніца дабрабыту, гаючая сіла незгасальнай лампады жыцця.

Ад усяго сэрца зычым Вам цеплыні, вясновага настрою, паразумення блізкіх. Няхай у жыцці будзе менш нягод і выпрабаванняў, а больш шчасця, дабра і прыгажосці! Няхай усмешкі заўсёды ззяюць на Вашых тварах, і кожны новы дзень прыносіць толькі добрыя весткі!

Няхай кожную вясну для Вас расцвітаюць пралескі, кожнае лета Вас сагравае пяшчотнае сонейка, кожная восень радуе Вас багаццем і разнастайнасцю фарбаў, а ўзімку лёгкі марозік цалуе Вам шчокі.

Кахання Вам, гармоніі, павагі і цеплыні! Дужага жаноцкага здароўя, цярпення, поспехаў і дабрабыту на ўсіх жыццёвых пуцявінах. Жыцця Вам добрага, поўнага, цікавага!.. СА СВ ЯТАМ!       

З павагай і ўдзячнасцю за паразуменне, супрацоўніцтва і цярпенне  

МУЖЧЫНЫ філіяла.