Символика

СИМВОЛИКА ФИЛИАЛА

 

ГІМН

Словы А.Самуль

Музыка В. Пакідчанка

Старэйшая прафесія – камерцыя,

Ты — лёс і шчасце наша, і любоў!

Ад роднага парога ў Мінск прыехалі

Набыць тут спецыяльнасць і сяброў!

 

ПРЫПЕЎ:

Кааператараў дэвіз: “У яднанні - сіла!”

Нам для народа – працаваць і жыць,

І несці дабрабыт і мір як сімвал,

І тым спажыўкааперацыі служыць!

 

Разумнае, і добрае¸ і вечнае

Мы спасцігаем у сценах знакамітых.

Духоўнасці нас вучаць, чалавечнасці

Выкладчыкі з душой, для нас адкрытай,

 

ПРЫПЕЎ:

Кааператараў дэвіз: “У яднанні - сіла!”

Нам для народа – працаваць і жыць,

І несці дабрабыт і мір як сімвал,

І тым спажыўкааперацыі служыць!

 

Пітомцаў нашых ў Беларусі не злічыць.

Жыццю нас, аlmamater, ты вучыла.

Навуку гэту абяцаем не забыць

І назаўсёды мы адданыя Айчыне!

        

ПРЫПЕЎ:

Кааператараў дэвіз: “У яднанні - сіла!”

Нам для народа – працаваць і жыць,

І несці дабрабыт і мір як сімвал,

І тым спажыўкааперацыі служыць!