Беларуский
Русский
English

Генетычны код народа

Працягваючы рэспубліканскую акцыю 
"Кожная пятніца - сваё, роднае", навучэнцы 22ПБ групы наведалі бібліятэку  філіяла.
 Наталля Ігараўна Зенько з прыветлівай усмешкай павіталася з групай і на беларускай мове пачала гутарку. Яна звярнула увагу на тое, што ў кожнага народа ёсць свой непаўторны код. Гэта наша мова. Кожнае слова ў ёй — гэта скарб, які захоўвае памяць пра гісторыю, звычаі і традыцыі нашага народа.
 Наталля Ігараўна расказала аб шматлікіх месцах горада Мінска, якія цесна звязаны з вялікімі майстрамі беларускага слова. Гучалі імёны Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Чорнага і многіх-многіх іншых. Хіба можна пералічыць усіх?
  Навучэнцы  з цікавасцю слухалі і пра беларускамоўныя школы горада Мінска, і пра тэатры з беларускім рэпертуарам, і пра вялікую колькасць музеяў - адным словам, пра тыя месцы у горадзе, дзе можна акунуцца ў атмасферу беларускага слова. "Калі мы гаворым па-беларуску, мы не даём згаснуць нашай культурнай спадчыне. Мы пацвярджаем, што мы — беларусы, што ў нас ёсць свой шлях, свой голас і сваё месца ў свеце. Такім чынам, культурны ген беларусаў — гэта наша родная мова. І пакуль яна гучыць, жыве і душа нашага народа" - так закончыла свой аповяд Наталля Ігараўна.