Беларуский
Русский
English

Па гістарычных мясцінах 

У рамках  акцыі «Кожная пятніца — сваё, роднае» навучэнцы групы 21ЛБ правялі вусны часопіс па гістарычных месцах Беларусі. Гэта незвычайны спосаб з дапамогай відэяматэрыялаў убачыць мінулае нашай зямлі праз прызму часу.
Навучэнцы даведаліся шмат цікавага аб былой рэзідэнцыі магутнага магнацкага роду Радзівілаў — Нясвіжскім замку;  аб унікальным помніку беларускай готыкі, сусветнай спадчынай ЮНЕСКА — Мірскім замку. Адна са старонак  часопіса была прысвечана  Брэсцкай крэпасці — гэта памяць аб мужнасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цікавым было знаёмства са сталіцай першага беларускага княства горадам Полацкам, з Белавежскай пушчай, з музеем Марка Шагала ў Віцебску.
Гістарычная памяць — гэта тое, што звязвае нашы пакаленні, і мы павінны яе захоўваць.