Беларуский
Русский
English

Сувязь часоў

У рамках акцыі " Кожная пятніца - сваё, роднае" ў музеі Мінскага філіяла УА «БТЭУ ПК» прайшла тэматычная экскурсія «Сувязь часоў: гісторыя спажывецкай кааперацыі і роднага філіяла», якая пазнаёміла навучэнцаў групы 11ЛБ са станаўленнем кааператыўнага руху і гісторыяй навучальнай установы. У час экскурсіі навучэнцы здзейснілі сапраўднае падарожжа ў мінулае, пачынаючы з вытокаў узнікнення кааператыўнага руху на беларускіх землях і стварэння першых спажывецкіх таварыстваў. Экспанаты музея — унікальныя архіўныя дакументы, гістарычныя фатаграфіі, узнагароды і асабістыя рэчы выдатных выпускнікоў — дапамаглі моладзі адчуць дух эпох. Мерапрыемства дапамагло наладзіць пераемнасць пакаленняў і паглыбіць веды моладзі аб будучай прафесіі. Гэта не проста знаёмства з мінулым, але і моцны стымул для навучэнцаў быць годнымі прадаўжальнікамі традыцый спажывецкай кааперацыі Беларусі.