Беларуский
Русский
English

Завочная экскурсія "Родны кут: адсюль пачынаецца Радзіма"

У рамках рэспубліканскай акцыі" Кожную пятніцу - сваё, роднае" у групе 31 ЭБ Мінскага філіяла "БГЭУ СК" было праведзена выхаваўчае мерапрыемства - завочная экскурсія пад назвай "Родны кут: адсюль пачынаецца Радзіма", прысвечанае аднаму з гістарычных малых гарадоў Беларусі - Мсціслаўлю.

Навучэнцы змаглі за сотні кіламетраў дакрануцца да велічы гэтай слаўнай і багатай працоўнай і ратнай гісторыяй зямлі. Старонкі вуснага часопіса расказалі пра людзей, што тварылі гісторыю Мсціслаўля, у якім , як у люстэрку,   адбіваецца ўся няпростая гісторыя Беларусі.

Навучэнцы з цікавасцю слухалі, што тут нарадзіўся П.Ц.Мсціславец, друкар, заснавальнік разам з Иванам Федаравым першай друкарні ў Маскве.

Мсціслаўскі вулкан талентаў не заглух і ў нашым стагоддзі. Прыкладам таму можа быць класік беларускай літаратуры М. І. Гарэцкі .

А колькі ў горадзе гістарычных помнікаў!

Гэта и Пустынскі манастыр, Кармяліцкі касцел, царква Аляксандра Неўскага.

 Заканчваючы вусны часопіс, навучэнцы зрабілі вывад, што старадаўняя, таямнічая, а часам и невытлумачальная гісторыя напісана на шляхах, што вядуць да Мсціслава. І мы павінны берагчы гэту гісторыю, таму што адсюль пачынаецца Радзіма.