КОЖНАЯ ПЯТНIЦА - РОДНАЕ, СВАЁ.
пт, 10/04/2026 - 21:07
Гадзiна беларусазнаўства "Свята Вялiкага дня - Вялiкдзень" сабрала навучэнцаў групы 21 ЛБ, каб пашырыць iх веды пра традыцыi святкавання, прыгадаць валачобныя песнi, пазнаёміцца са святкавальнымi стравамi. Дарэчы было ўспомніць i "Новую зямлю" Якуба Коласа - энцыклапедыю жыцця беларускага народа, раздзел "Вялiкдзень".
Зусiм хутка святло доўгачаканага свята прыйдзе ў нашы хаты, у сэрцы людзей, напамiнаючы пра галоўныя чалавечыя каштоўнасці: спагаду, дабро, мiр - у асабiстай душы, сям'i, усiм свеце.
З надыходзячым святам Светлага Хрыстова Уваскрасення, са святам Вялiкадня!




