КОЖНАЯ ПЯТНIЦА - РОДНАЕ, СВАЁ.

пт, 10/04/2026 - 21:07

Гадзiна беларусазнаўства  "Свята Вялiкага дня - Вялiкдзень" сабрала навучэнцаў групы 21 ЛБ, каб пашырыць iх веды пра традыцыi  святкавання, прыгадаць валачобныя песнi, пазнаёміцца са святкавальнымi стравамi. Дарэчы было ўспомніць i "Новую зямлю" Якуба Коласа - энцыклапедыю жыцця беларускага народа, раздзел "Вялiкдзень".

Зусiм хутка святло  доўгачаканага свята прыйдзе ў нашы хаты, у сэрцы людзей, напамiнаючы пра галоўныя чалавечыя  каштоўнасці: спагаду, дабро, мiр  - у асабiстай душы, сям'i, усiм свеце.

З надыходзячым святам Светлага Хрыстова Уваскрасення,  са святам Вялiкадня!