Гiсторыя i сучаснасць

 

Мінскі філіял
УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт
спажывецкай кааперацыі»

1957 год:  1 кастрычніка пачаў дзейнасць Мінскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза з навучаннем на аснове няпоўнай сярэдняй (7 класаў) і сярэдняй (10 класаў) адукацыі. Дырэктарам прызначаны Папоў Васіль Іванавіч.  

1959 год:  1 кастрычніка ўведзены ў эксплуатацыю інтэрнат тэхнікума на 400 месцаў.  

1960-1968 гг.: на базе тэхнікума ажыццяўлялі дзейнасць Рэспубліканскі завочны кааператыўны тэхнікум і Вучэбна-кансультацыйны пункт для студэнтаў-завочнікаў Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза.  

1961 год:  дырэктарам прызначаны Давыдаў Аляксандр Аляксандравіч.  

1968 год: пры тэхнікуме адкрыта прафесійна-тэхнічнае вучылішча па падрыхтоўцы прадаўцоў на аснове сярэдняй адукацыі.  

197год: пабудаваны спартыўны комплекс.  

1973-1992 гг.: тэхнікум з'яўляецца адной з дзесяці ў СССР баз педагагічнай практыкі студэнтаў Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза.   

1974 год: ўведзены ў дзеянне інтэрнат № 2 на 250 месцаў.  

1976-1989 гг.:  вучылішча знаходзілася на самастойным балансе.  

1976 год: дырэктарам прызначаны Басаў Уладзімір Мікалаевіч.  

1976-1980 гг.: у будынку тэхнікума функцыянаваў Музей гісторыі спажывецкай кааперацыі БССР.  

1978 год: адчынілі дзверы прыбудова да інтэрната № 2 і сталовая.  

1978 год: прафесійна-тэхнічнае вучылішча акрамя прадаўцоў стала рыхтаваць афіцыянтаў.  

1987-1991 гг.: вучылішча пераўтворана ў сярэдняе кааператыўнае ПТВ з падрыхтоўкай прадаўцоў на аснове базавай адукацыі з трохгадовым тэрмiнам навучання.  

1989 год: вучылішча зноў аб'яднана з тэхнікумам.  

1991 год:  пасля двух выпускаў навучэнцаў ПТВ на аснове базавай адукацыі (9 класаў) (1987-1990 і 1988-1991 гг.) спынілася навучанне на аснове базавай адукацыі ў вучылішчы і тэхнікуме.  

1991 год: распачата падрыхтоўка па новай спецыяльнасці "Прававая і кадравая работа» з пысваеннем кваліфікацыі «Юрыст». 

1993 год: тэхнікум і вучылішча аб'яднаны ў Мінскі вучэбна-вытворчы комплекс «ПТВ-тэхнікум» Белкаапсаюза, вучылішча стала першай, тэхнікум – другой ступенню адукацыі.  

2000 год: дырэктарам прызначаны Трафімовіч Ігар Яфімавіч. 

ВВК рэарганізаваны ва ўстанову адукацыі "Мінскі гандлёвы каледж" Белкаапсаюза. Вучылішча стала першым, каледж другім узроўнем адукацыі. 

2004 год: каледж узнагароджаны Ганаровым знакам Белкаапсаюза.  

2005 год: распачата падрыхтоўка юрыстаў па завочнай форме атрымання адукацыі.  

2006 год: адкрыты музей гісторыі каледжа. 

2007 год: каледж узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

2008-2015 гг. дзённае і завочнае аддзяленні рэарганізаваны ў аддзяленні сярэдняй спецыяльнай (ССА) і інтэграванай адукацыі (ПТА-ССА). Арганізавана навучанне прадаўцоў па завочнай форме.  

2008 год: каледж узнагароджаны другім Ганаровым знакам Белкаапсаюза.

2009 год: дырэктарам прызначаны Занковіч Мікалай Мікалаевіч.  

2010 год: створаны вучэбна-вылічальны цэнтр каледжа.

2011 год: адкрыта новая спецыяльнасць «Маркетынг».

2012 год: каледж узнагароджаны чарговым Ганаровым знакам Белкаапсаюза.

2012 год: дырэктарам прызначана Лагунова Галіна Мікалаеўна.

2012 год: на базе ВВЦ створаны аддзел інфармацыйных тэхналогій.

2014 год: на дзённым аддзяленні ССА зноў распачата падрыхтоўка на аснове базавай адукацыі па спецыяльнасцях «Камерцыйная дзейнасць (Таваразнаўства)», «Маркетынг», «Правазнаўства».  

2014 год: на завочным аддзяленні распачата падрыхтоўка па спецыяльнасці "Маркетынг".

2015 год: створаны аддзел прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі рабочых і служачых.

2015 год: каледж узнагароджаны чацвёртым Ганаровым знакам Белкаапсаюза.

2016 год: установа адукацыі «Мінскі гандлёвы каледж" Белкаапсаюза далучаны да ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі» у якасці адасобленага падраздзялення (філіяла) (Пастанова Праўлення Белкаапсаюза 30.11.2016 г. № 310). 

2016 год: каледж узнагароджаны пятым Ганаровым знакам Белкаапсаюза.

2016/2017 навуч. год: адбыліся апошнія выпускі навучэнцаў спецыяльнасцяў «Грамадскае харчаванне» і «Гандлёвая справа». Падрыхтоўка на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў філіяле прыпынілася. 

На ўзроўні I ступені вышэйшай адукацыі адкрыты спецыяльнасці: "Фінансы і крэдыт", "Менеджмент" (сацыяльна-адміністрацыйны), "Маркетынг".

2017 год: Адбыўся першы набор студэнтаў на спецыяльнасці: "Фінансы і крэдыт", "Менеджмент (сацыяльна-адміністрацыйны)", "Маркетынг". 
Створана кафедра гуманітарных, агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін.

2017 год: Спыніў дзейнасць сектар метадычнага забеспячэння прафесійнай адукацыі спажывецкай кааперацыі, які быў структурным падраздзяленнем навучальнай установы (пастанова Праўлення Белкаапсаюза ад 24.10.2018 г. № 247).

2018 год: філіял  узнагароджаны шостым Ганаровым знакам Белкаапсаюза.

З 2019 г.у філіяле ажыццяўляецца дыстанцыйнае навучанне студэнтаў УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” у завочнай форме па спецыяльнасцях “Камерцыйная дзейнасць (таваразнаўства)” і “Маркетынг”.

2019 год, лістапад: дырэктар філіяла Г.М.Лагунова выбрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

2019 год, 9 снежня: дырэктарам філіяла прызначаны Леўшуноў Алег Фёдаравіч.

2020 год: Ажыццёўлены выпуск спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй: 23 выпускнікі спецыяльнасці “Менеджмент (сацыяльна-адміністрацыйны)” спецыялізацыі “Кіраванне персаналам”, кваліфікацыя “Менеджар-эканаміст” і 11 выпускнікоў спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт” спецыялізацыі “Налогі і налогаабкладанне”, кваліфікацыя “Эканаміст”.

З жніўня 2020 г. скасавана кафедра гуманітарных, агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін. Аказанне адукацыйных паслуг у сферы падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у філіале прыпынена.

2020 год: На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі па дзённай форме атрымання адукацыі пачата падрыхтоўка на аснове агульнай базавай адукацыі па спецыяльнасцях: “Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы” і “Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”.

ГІСТОРЫЯ

Пачатак шляху

Гісторыя стварэння, станаўлення і развіцця Мінскага філіяла УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі" - частка гісторыі спажывецкай кааперацыі Беларусі.

Разбураная вайной гаспадарка спажывецкай кааперацыі мела вострую патрэбу ў аднаўленні і кваліфікаваных кадрах.

27 жніўня 1953 года Пастановай Праўлення Центросоюза спажывецкіх таварыстваў СССР № 842 была зацверджана тэхнічная дакументацыя на будаўніцтва кааператыўнага тэхнікума ў г. Мінску на 400 чалавек.

На былой ўскраіне сталіцы ў раёне сучасных БДЭУ і плошчы Ванеева знаходзілася вёска Будзілава, якая працягвалася Заходнім пасёлкам. Тут, на ўскрайку леса, які зваўся калісьці Архірэйскім гаем або Чырвоным урочышчам, па Магілёўскай шашы, № 73, (у 1968 г. перайменаванай у Партызанскі праспект) у красавіку 1954 года пачалося будаўніцтва Мінскага кааператыўнага тэхнікума Белкаапсаюза. 

Па завяршэнні будаўніцтва, у жніўні 1957 г. быў аб'яўлены прыём навучэнцаў у тэхнікум.

Трэба было набраць навучэнцаў з працаўнікоў спажывецкай кааперацыі і сельскай моладзі. Для гэтага былі разасланы ва ўсе райспажыўсаюзы рэспублікі ўмовы прыёму, дадзены аб'явы ў рэспубліканскіх газетах, па радыё.

На дзённае аддзяленне было пададзена 725 заяў на 270 месцаў, конкурс склаў 2,5 чалавека на месца.

Без экзаменаў прымаліся абітурыенты, якія скончылі школу з медалём або пахвальнай граматай, працавалі ці мабілізаваныя з войска.

Экзамены праходзілі з 1 па 15 верасня ў гандлёвай школе, якая размяшчалася па вул. Харкаўскай. У гэты час супрацоўнікі тэхнікума і абітурыенты, што залічваліся без экзаменаў, па дазволу Белкаапсаюза рыхтавалі тэхнікум да адкрыцця; упарадкоўвалі тэрыторыю, наводзілі парадак у вучэбным корпусу, расстаўлялі мэблю, абсталяванне ў кабінетах і аўдыторыях.

20 верасня 1957 г. на пасяджэнні праўлення Белкаапсаюза было прынята рашэнне аб адкрыцці тэхнікума з 1 кастрычніка 1957 г. з кантынгентам вучняў на дзённым аддзяленні - 270 чалавек, на завочным аддзяленні - 500 чалавек.

На дзённым аддзяленні былі сфарміраваны 7 груп таваразнаўцаў прамысловых і харчовых тавараў і група тэхнолагаў грамадскага харчавання на базе 7 класаў, група таваразнаўцаў кнігі і культтавараў на базе 10 класаў.

12 кастрычніка празвінеў першы званок, які ўзвясціў аб нараджэнні Мінскага кааператыўнага тэхнікума.

Навучанне завочнікаў ажыццяўлялася па спецыяльнасцях «Таваразнаўства прамысловых і харчовых тавараў», «Бухгалтар савецкага гандлю", "Планавік савецкага гандлю".

У вучэбным корпусе было абсталявана 10 аўдыторый, 6 кабінетаў, хімічная лабараторыя. Мелася бібліятэка, актавая зала, кабінеты дырэктара і намесніка дырэктара па вучэбнай частцы, бухгалтэрыя, настаўніцкая, пакой для грамадскіх арганізацый, 3 кабінеты для завочнага аддзялення. 4 пакоі былі адведзены пад буфет, які працаваў ад сталовай аўтазавода. Тэхнікум карыстаўся электраэнергіяй за кошт люстэркавай фабрыкі.

Першы год частка аўдыторый выкарыстоўвалася пад інтэрнат для навучэнцаў з цяжкім матэрыяльным становішчам, дзе пражывала 165 чал. 

Першыя загады былі аб прызначэнні кадраў.

Першымі выкладчыкамі, залічанымі ў верасні, былі Папоў В.І. - дырэктар, Давыдаў А.А. - завуч, Фрыд С.Т. - загадчык завочнага аддзялення, выкдадчыкі Абраменка С.М., Ахрэмчык М.І., Гіндзін Л.А., Грынберг І.Я., Заполь К.М., Зарэчанская А.Д., Мардыкина Л.М., Нікіцін Б.А. , Рачок З.Г., Сідарэнка Л.А., Цёплая К.Я., Чыгір Л.В., Шэршань В.П., Шыкула А.М., Юфа (Коласава) А.Дз.

Усяго працавалі 16 штатных і 12 пазаштатных выкладчыкаў, 20 чалавек тэхнічнага персаналу. Усе выкладчыкі і 3 лабаранты мелі вышэйшую адукацыю, атрыманую ў стацыянарных навучальных установах. Дзейнічалі 2 цыклавыя камісіі: сацыяльна-эканамічных і агульнаадукацыйных дысцыплін.

З супрацоўнікамі, якія раней не працавалі ў навучальных установах і ў сістэме спажывецкай кааперацыі, праводзіліся 2 разы на месяц заняткі па вывучэнні арганізацыйнай будовы сістэмы спажыўкааперацыі і эканомікі гандлю. Выкладчыкі тэхнікума выязджалі ў Маскоўскі, Рыжскі, Віленскі кааператыўныя тэхнікумы, райспажыўсаюзы Мінскай вобласці «з мэтай павышэння дзелавой кваліфікацыі і ідэйна-палітычнага ўзроўню», як было запісана ў гадавой справаздачы.

Ажыццяўляўся кантроль за працай выкладчыкаў: наведаны 7 урокаў дырэктарам, 25 урокаў завучам, 12 урокаў старшынямі цыклавых камісій, дадзена 5 адкрытых заняткаў, якія былі абмеркаваны на педсавеце і ў цыклавых камісіях.

На першым педсавеце 20 верасня вызначылі абавязкі, вучэбна-метадычную дакументацыю. Ужо тады неабходна было складаць план або канспект урока. На другім, 31 кастрычніка, педсавеце вырашаліся пытанні падрыхтоўкі да святкавання 40-й гадавіны Вялікага Кастрычніка, вызначыліся адказныя за закупку сцягоў, плакатаў, знешняе і ўнутранае афармленне тэхнікума, арганізацыю мастацкай самадзейнасці. Быў зацверджаны план палітыка-выхаваўчай работы, арганізаваны прадметныя гурткі, а таксама радыё-, фота-, сталярны гурток, спартыўныя секцыі.

Заняткі першы год праходзілі ў адну змену. Навучэнцаў, што не прайшлі па конкурсу, пакідалі кандыдатамі і за добрую вучобу маглі перавесці ў асноўны кантынгент з выплатай стыпендыі і кватэрных грошай. Тых, хто адставаў, пераводзілі ў кандыдаты. Няпаспяваючых пазбаўлялі стыпендыі, адлічалі з тэхнікума, пакідалі на паўторны курс навучання. Гэта тычылася і завочнікаў. Калі за непаспяховасць і дрэнныя паводзіны адлічвалі малазабяспечаных, іх ладзілі на працу ў сельскія магазіны і давалі магчымасць быць залічанымі праз год. 

Жыццё навучэнцаў была надзвычай насычаным. Надавалася вялікая ўвага паспяховасці навучэнцаў: праводзіліся дадатковыя заняткі з адстаючымі, за якасць і выніковасць заняткащ строга пыталіся з выкладчыкаў; праводзіліся сходы ў групах; выпускаліся радыёгазеты, гумарыстычныя і сатырычныя лісткі, выклікаліся бацькі нядбайных вучняў.

За добрую працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці навучэнцам абвяшчалася падзяка з занясеннем у асабістую справу, выдатнікам выплачвалі стыпендыю, павышаную на 25%. Уся выхаваўчая работа праводзілася праз грамадскія арганізацыі - камсамольскую і прафсаюзную. Працавалі першасныя арганізацыі ДСТ «Ураджай» і ДТСААФ.

Вясной 1958 года прайшла першая вучэбная практыка ў «кніжнікаў» у краме Белкниготорга і Белунівермагу (ГУМе). Кіраўніцтва практыкай ажыццяўлялі Зарэчанская А.Д. і Рачок З.Г.

Заняткі разнастайных гурткоў, спартыўных секцый насілі прыкладны характар: так члены фізічнага гуртка пад кіраўніцтвам Чыгір Л.В. забяспечвалі працу радыёвузла, набытага ў другім сяместры; выпускалі радыёгазеты, транслявалі радыё ў навучальным корпусе і інтэрнаце; забяспечвалі фатаграфаванне важных падзей. Працаваў літаратурна-драматычны гурток пад кіраўніцтвам Юфы А.Д. Арганізоўваліся літаратурныя вечары, драматычныя пастаноўкі. Пры гуртку таваразнаўства прамысловых тавараў (кіраўнік Зарэчанская А.Д.) было арганізавана вывучэнне матацыкла, каб кожны таваразнаўца меў права на кіраванне і ўмеў кіраваць матацыклам.

У першы навучальны год, як напісана ў гадавой справаздачы, адбылося 8 агульнатэхнікумаўскіх культпаходаў у тэатры і кінатэатры, музей Вялікай Айчыннай вайны, карцінную галерэю, на трактарны завод і іншыя прадпрыемствы.

Праведзена 7 адкрытых камсамольскіх і прафсаюзных сходаў. Раз у тыдзень самі навучэнцы праводзілі палітінфармацыі. Ладзіліся вечары адпачынку, на якіх чыталіся лекцыі, арганізоўвалі гульні, танцы, віктарыны. Выпускалася светлавая газета. Выпушчана 11 нумароў агульнатэхнікумаўскай насценнай газеты «Кааператары», 8 лісткоў газеты «Мятла».

Развіваўся фізкультурны рух. Набыты лыжы, гімнастычны, лёгкаатлетычны інвентар, веласіпеды. Працавалі секцыі лёгкай атлетыкі, лыжная, валейбольная, настольнага тэніса, шахмат, шашак, веласіпедная, мотасекцыя. З дапамогай навучэнцаў абсталявалі спортпляцоўку ў двары тэхнікума. Там праводзілася штодзённая ранішняя зарадка, спаборніцтвы. У студзені 1958 г. каманда тэхнікума на першынстве рэспублікі па лыжах сярод навучальных устаноў Белкаапсаюза заняла першае месца і атрымала Ганаровы прыз Белкаапсаюза.

Набылі музычныя інструменты і арганізавалі духавы аркестр пад кіраўніцтвам навучэнца Зубара Генадзя. На майскую дэманстрацыю ішлі ўжо з аркестрам.

Шмат часу надавалася працоўным справам. Сіламі ўсяго калектыву - педагогаў, супрацоўнікаў, навучэнцаў добраўпарадкавана тэрыторыя, высаджана 120 фруктовых дрэў, дэкаратыўныя расліны і кустарнікі. Многія з іх захаваліся ды сённяшняга дня. Даюць плады яблыні і грушы, па вясне разносяць водар квітнеючыя каштаны і белая акацыя.

І ў наступныя гады навучэнцы саджалі дрэвы ў скверы перад паркам 50-годдзя Кастрычніка, удзельнічалі ў будаўніцтве ўнівермага «Беларусь», гасцініцы «Турыст», станцый метро і многіх іншых аб'ектаў, пакідаючы гораду добры след пасля сябе і ў сваёй памяці на ўсё жыццё гэтыя гады.

На першых здымках - радасныя, адухоўленыя твары. Навучэнцы былі шчаслівыя вучыцца, атрымліваць спецыяльнасць, развівацца, далучацца да культурнага жыцця сталіцы.

У гэтыя першыя дні і месяцы складаліся традыцыі, якія захаваліся і сёння. Кожнае свята адзначалася заахвочваннем работнікаў і навучэнцаў, праводзіўся ўрачысты сход з дакладам і канцэртам. Для гэтай мэты ўжо да 7 лістапада 1957 г. навучэнец (імя яго не захавалася, на жаль) намаляваў на задніку сцэны беларускі пейзаж з рэчкай. Былі закуплены касцюмы ўдзельнікам хору, танцорам.

І ўжо ў першы навучальны год, у канцы сакавіка, брыгадай ўпраўлення кадраў і навучальных устаноў Цэнтрасаюза пад кіраўніцтвам старшага інспектара ўпраўлення Сахет Т.І. была праведзена праверка работы тэхнікума. Адзначалася станоўчая праца Белкаапсаюза і калектыву тэхнікума па падрыхтоўцы і адкрыццю тэхнікума, арганізацыі ў кароткі тэрмін набору навучэнцаў, па падборы працаздольнага калектыву, набыцці неабходных вучэбна-наглядных дапаможнікаў, стварэнню навучэнцам і работнікам нармальных бытавых умоў. Да недахопаў аднесены марудная праца па абсталяванні вучэбных кабінетаў, выкладанне агульнаадукацыйных прадметаў асобнымі педагогамі ў адрыве ад спецыяльных дысцыплін. Пропускі заняткаў без паважных прычын складаюць 3,1%.

Да працы і вучобы прад'яўляліся жорсткія патрабаванні. Усе імкнуліся працаваць, вучыцца з энтузіязмам, зрабіць жыццё лепш; разумелі, што ад кожнага з іх залежыць, якім будзе заўтрашні дзень. Многія работнікі тэхнікума і навучэнцы-завочнікі былі франтавікамі, усіх кранула вайна, пасля якой мінула толькі 12 гадоў. А ўсе навучэнцы дзённага аддзялення былі «дзеці вайны», як іх цяпер называюць. Таму ўсе шанавалі мірнае жыццё, магчымасць вучыцца, набываць спецыяльнасць, працаваць.

Такі быў першы навучальны год у Мінскім кааператыўным тэхнікуме Белкаапсаюза. Ён заклаў трывалыя асновы далейшага паступальнага развіцця нашай навучальнай установы, вызначыў на ўсе наступныя гады асаблівую атмасферу патрабавальнасці і любові, атмасферу адной вялікай сям'і.

Выпускнікі з удзячнасцю ўспамінаюць аб бескарыслівасці педагогаў, работнікаў, якія дзяліліся адзеннем, харчаваннем з тымі, хто бедаваў. Калі знізіў паспяховасць па выніках семестра, увесь наступны семестр не атрымаеш стыпендыю, а гэта ўжо немагчымасць для многіх вучыцца. І навучэнцы ў групе, а сярод іх не было заможных, адрываючы ад сябе капеечкі, скідаліся са сваёй беднай стыпендыі і не давалі аднакашніку прапасці. Дзяліліся таксама харчамі, што прывозілі з дому.

З тых часоў многае змянялася ў жыцці людзей, у жыцці вялікай краіны, рэспублікі, горада. 

ЭТАПЫ РАЗВІЦЦЯ

РЗКТБ. ВКП МКІ.

Мінскае кааператыўнае вучылішча.

База педпрактыкі МКІ.

Будаўніцтва інтэрнатаў, спарткомплексу.

Рэарганізацыі.

Кіраўнікі

У тэхнікума змяняліся назвы, спецыяльнасці, статус. Але заўсёды наша навучальная ўстанова развівалася і была адной з вядучых і найбольш паспяховай у сваім сегменце на рынку адукацыйных паслуг, забяспечваючы спажывецкую кааперацыю і нацыянальную эканоміку краіны кваліфікаванымі, канкурэнтаздольнымі кадрамі па найбольш запатрабаваных прафесіях і спецыяльнасцях.

Гэтаму спрыяе не толькі геаграфічнае размяшчэнне, але і прафесіяналізм, творчая, зладжаная, адказная праца ўсяго калектыву: кіраўнікоў, педагогаў, тэхнічнага персаналу.

У 1959 годзе быў пабудаваны інтэрнат тэхнікума, дзе абсталявалі навучальны магазін кнігі і культтавараў. У ім гандлявалі навучэнцы, адначасова праходзілі практыку. У цокальным паверсе размясцілі сталовую, якая, па ўспамінах, карысталася вялікім попытам і ў насельніцтва.

У 1960 г. у суседнім доме 9№ 71) быў адчынены дзеючы навучальны магазін харчовых тавараў, дзе пад кіраўніцтвам інструктара Вінакуравай Тамары Фёдараўны навучэнцы па чарзе праходзілі практыку, працуючы прадаўцамі, касірамі.

У тэхнікуме, на вучэбна-матэрыяльнай базе завочнага аддзялення, з 1 лістапада 1960 г. пачаў дзейнічаць і працаваў па 31 жніўня 1968 года Рэспубліканскі завочны кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза (РЗКТБ).

Амаль адначасова з ім пры тэхнікуме быў адкрыты вучэбна-кансультацыйны пункт для студэнтаў-завочнікаў Маскоўскага інстытута Цэнтрасаюза, загадчыкам якога 3.02.1961 г. быў афіцыйна прызначаны Куксо Мікіта Ігнатавіч, супрацоўнік аддзела кадраў Белкаапсаюза, які займаўся арганізацыяй працы УКП з моманту яго адкрыцця. Як успамінаюць выкладчыкі, якія працавалі ў той час, у тэхнікуме быў арганізаваны прыём дакументаў, уступных і курсавых экзаменаў; чыталіся лекцыі і праводзіліся сесіі, адбываліся прыём курсавых праектаў і дзяржаўных экзаменаў, а таксама ўручэнне дыпломаў. Чыталі лекцыі камандзіраваныя выкладчыкі Маскоўскага інстытута, выкладчыкі з вучонымі ступенямі і званнямі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, выкладчыкі тэхнікума.

Можна лічыць, што ў тэхнікуме з лістапада 1960 па 1968 год ужо ажыццяўлялася навучанне на ўзроўні вышэйшай адукацыі; і Мінскі, а затым з 1964 г. і Гомельскі УКП былі папярэднікамі Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

У 1968 г. пры тэхнікуме адкрыта прафесійна-тэхнічнае вучылішча. 

У 1972 годзе пабудаваны спартыўны комплекс. Затым уведзены ў эксплуатацыю ў 1974 г. другі інтэрнат і ў 1978 г. - прыбудаваны да яго трэці інтэрнат са сталовай.

У 70-х гг. па распараджэнні Цэнтрасаюза ў тэхнікуме была арганізавана і паспяхова прайшла эксперыментальная падрыхтоўка новай спецыяльнасці «Арганізацыя і кіраванне кааператыўным гандлем», па якой сталі рыхтаваць кадры ва ўсіх кааператыўных тэхнікумах Савецкага Саюза.

Да распаду Савецкага Саюза тэхнікум быў адной з дзесяці ў СССР баз педагагічнай практыкі студэнтаў педагагічнага факультэта Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза. У нас вучыліся прамудрасцям педагагічнай працы студэнты з розных краін свету.

Метадычнае суправаджэнне здзяйснялі лепшыя выкладчыкі, майстры педагагічнай працы Вінакурава Т.Ф., Даўгалава Р.В., Дорахава С.В., Зарачанская Г.Д., Зялінская В.М., Лебедзева Я.І., Пархоменка А.К., Станкевіч Л.Г., Федарцова Р.П., Ярашэўская Л.І. і ішыя выкладчыкі-прафесіяналы.

Паспяхова дзейнічалі тэхнікум і вучылішча ў складзе вучэбна-вытворчага комплексу «ПТВ-тэхнікум» у 1992-2000 гг.

Новай ступенню у развіцці навучальнай установы стала пераўтварэнне у 2000 годзе ВВК у каледж.

17 гадоў, пражытых у статусе каледжа, паказалі неабходнасць яго для рэальнай эканомікі краіны, запатрабаванасць яго выпускнікоў на рынку працы.

За зладжанай паўсядзённай працай вялікага калектыву стаіць перш за ўсё кіраўнік.

Першы дырэктар Папоў Васіль Іванавіч працаваў з 1957 па 1961 год. Сын селяніна-бедняка, франтавік, ён застаўся ў памяці работнікаў і выпускнікоў чалавекам у вышэйшай ступені прыстойным, сціплым у побыце і патрабавальным да сябе і іншых у пытаннях маральнасці, культуры, этыкі, выканання службовых абавязкаў; ён дбаў пра супрацоўнікаў і навучэнцаў, да якіх ставіўся, як да ўласных дзяцей.

Усё лепшае, чым жыве і сёння наш філіял, можна сказаць без перабольшання, было закладзена ў тыя першыя гады, час дырэктарства В.І. Папова.

Усе наступныя кіраўнікі прадаўжалі традыцыі практакаарыентаванага навучання, высокай якасці ведаў, выкарыстання найноўшых тэхналогій у выкладанні, увагі да асобы навучэнца і развіцця творчага патэнцыялу, лепшых чалавечых і прафесійных кампетэнцый навучэнцаў.

Давыдаў Аляксандр Аляксандравіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Выдатнік савецкай спажывецкай кааперацыі, заслужаны настаўнік БССР, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», працаваў кіраўніком амаль 15 гадоў, з 1961 па 1976 гг. Пры ім тэхнікум выйшаў на перадавыя пазіцыі сярод вучэбных устаноў СССР, былі закладзены асновы вышэйшай адукацыі ў сістэме спажывецкай кааперацыі БССР.

Басаў Уладзімір Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук, выдатнік адукацыі БССР, кіраваў тэхнікумам, затым вучэбна-вытворчым комплексам «Мінскі ПТВ-тэхнікум» Белкаапсаюза 24 гады, з 1976 па 2000 гг. Гэта быў час укаранення новых формаў і метадаў работы, дасягненняў у структурных эксперыментах, паспяховай дзейнасці ў эпоху кардынальных палітычных, эканамічных і сацыяльныхў зрухаў.

Трафімовіч Ігар Яфімавіч быў дырэктарам ужо вучэбнай уставы пад назвай Установа адукацыі «Мінскі гандлёвы каледж» Белкаапсаюза-з 2000 па 2009 гг. Выдатнік савецкай спажывецкай кааперацыі, узнагароджаны Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ён мэтанакіравана працаваў над далейшым умацаваннем матэрыяльнай базы, кампъютэрызацыяй каледжа, асваеннем педагогам і новых адукацыйных тэхналогій і метадаў гаспадарання.

Занковіч Мікалай Мікалаевіч, выпускнік тэхнікума, Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь, узначальваў каледж з 2009 па 2012 гг. У гэты час прадаўжалася ўмацаванне перадавых пазіцый каледжа, устанаўленне міжнародных сувязей і супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі іншых краін, удасканалення формаў і метадаў практыкаарыентаванай адукацыйнай дзейнасці каледжа.

Лагунова Галіна Мікалаеўна, выпускніца-выдатніца навучальнай установы, была кіраўніком каледжа-філіяла з 2012 г. да 9 снежня 2019 г. Раней яна працавала дырэктарам школы, намеснікам дырэктара каледжа па АГР.

Гэты перыяд адзначаны ўкараненнем сістэмы менеджменту якасці. Каледж набыў статус філіялаўніверсітэта. За высокія дасягненні ў падрыхтоўцы кадраў у 4 апошнія гады навучальнай установе прысуджаны тры Ганаровыя знакі Белкаапсаюза.

Галіна Мікалаеўна ўзнагароджана нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», Белкаапсаюза «Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі", Беларускага прафсаюза "За прафсаюзныя заслугі", Медалямі Беларускага фонду міру "Заслужаны міратворац" і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "110 гадоў прафсаюзнаму руху"; Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Белкаапсаюза, Мінгарвыканкама, Мінскага гарсавета, адміністрацыі Заводскага раёна.

17 лістапада Галіна Мікалаеўна была абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Усе дырэктары садзейнічалі падтрыманню высокага прэстыжу навучальнай установы, далейшаму ўмацаванню вядучых пазіцый ў сваім сегменце аказання адукацыйных паслуг, захоўвалі і прымножалі дасягненні папярэдніх кіраўнікоў і калектыву.

Леўшуноў Алег Фёдаравіч ўзначальвае Мінскі філіял УА "Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі» з 9 снежня 2019 года. Воін-інтэрнацыяналіст, дыпламаваны педагог, псіхолаг, менеджэр. У апошні час працаваў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага і шостага скліканняў. Да выбрання дэпутатам працаваў дырэктарам школы, загадчыкам аддзела адукацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля.

Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалямі "За адвагу", "За працоўныя заслугі"; Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; ўзнагародамі Міністэрства адукацыі: нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі", Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі.

 

СУЧАСНАСЦЬ

Укараненне сістэмы менеджмента якасці. Сертыфікацыя.

Прыпыненне падрыхтоўкі кадраў на ўзроўню ПТА.

Дзейнасць калектыву накіравана на далейшае павышэнне якасці адукацыйных паслуг у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі развіцця асобы, грамадства, дзяржавы.

Калектыў каледжа многа зрабіў па падрыхтоўцы і ўкараненню ў навучальнай установе сістэмы менеджмента якасці. У выніку ў 2012 г. атрыманы сертыфікат адпаведнасці ўкаранёнай сістэме менеджменту якасці патрабаванням дзяржаўнага стандарту СТБ ISO 9001-2009 «Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні».

Работа, зробленая калектывам па ўдасканаленню ўсіх напрамкаў дзейнасці, у тым ліку якасці адукацыйнага працэсу, умацавання матэрыяльнага становішча, функцыянавання ў каледжы сістэмы менеджмента якасці, дазволілі у 2013 годзе атрымаць сертыфікат адпаведнасці нямецкай сістэме акрэдытацыі DIN EN ISO 9001: 2008 «Qualitymanagementsystems» ў міжнароднай сістэме акрэдытацыі Dakks. 

Наша навучальная ўстанова ўвесь час развіваецца. У красавіку 2015 года ў каледжы на аснове курсаў створана аддзяленне прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі рабочых і служачых; тут арганізуюцца курсы павышэння кваліфікацыі, навучальныя курсы і семінарыдля загадчыкаў магазінаў і спецыялістаў кадравых службаў, прадаўцоў, сакратароў, аператараў ЭВМ не толькі арганізацый сістэмы спажывецкай кааперацыі, але і іншых формаў уласнасці, для ўсіх зацікаўленых асоб.

У 2017/2017 навуч.годзе ў філіяле прыпынілася падрыхтоўка на ўзроўні ПТА: узроўню ПТА: уснежні 2016 г. адбыліся апошнія выпускі навучэнцаў спецыяльнасці «Грамадскае харчаванне» (бармэн, афіцыянт) i ў чэрвені 2017 г. - спецыяльнасці «Гандлёвая справа» (прадавец, кантралёр-касір (кантралёр).

За перыяд ажыццяўлення прафесійна-тэхнічнай адукацыі (1968-2017 гг.) падрыхтавана 13199 кваліфікаваных работнікаў для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, у тым ліку ў дзённай форме 12750, у завочнай - 449 чал.

Статус філіяла ўніверсітэта

У 2016 годзе ў кантэксце дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на паглыбленне працэсаў інтэграцыі ўстаноў вышэйшай адукацыі з ўстановамі прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі і фарміраванне адукацыйных кластараў, установа адукацыі «Мінскі гандлёвы каледж" Белкаапсаюза ў адпаведнасці з пастановай Праўлення Белкаапсаюза ад 30.11.2016 г. № 310 была далучана да ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» у якасці адасобленага падраздзялення (філіяла).

Пастановай Праўлення Белкаапсаюза 30.12.2016 г. № 344 зацверджаны і 4.01.2017 г. Гомельскім гарвыканкамам (№ 400079828) зарэгістраваны Статут УА БГЭУ СКу новай рэдакцыі.

Загадам УА БГЭУ СК”ад 04.01.2017 г., № 02п зацверджана Палажэнне аб Мінскім філіяле ўстановы адукацыі "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі".

Далейшае ўмацаванне матэрыяльнай базы

У Мінскім філіяле УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі" створаны ўсе неабходныя ўмовы для ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці: пастаянна ўмацоўваецца матэрыяльная база, усе вучэбныя кабінеты, лабараторыі, спартыўныя аб'екты аснашчаныя найноўшым абсталяваннем, працуе сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, функцыянуюць сталовая, пункт аховы здароўя, музей.

Філіял мае 27 спецыялізаваных аўдыторый, 8 камп'ютарных класаў, у тым ліку 3 мабільных, вучэбныя лабараторыі «Вучэбны магазін харчовых тавараў», «Вучэбны магазін нехарчовых тавараў».

Сфарміравана інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе. Выкарыстоўваюцца рэсурсы сеткі Інтэрнэт і Інтранэт, электронныя вучэбныя выданні, выпускаецца інфармацыйны веснік «Калейдаскоп»; функцыянуюць інфармацыйныя экраны, сайт, комплексна-інфармацыйная сістэма «1С КолледжПРОФ», праграмны модуль «Абітурыент» і іншыя састаўныя часткі адзінай інфармацыйнай прасторы.

Вучэбная лабараторыя «Вучэбны магазін нехарчовых тавараў» абсталявана апаратна-праграмнымі комплексамі LSTradeFusio і SETRetail, сумяшчальнымі з карпаратыўнай інфармацыйнай сістэмай Белкаапсаюза. Апаратныя комплексы для адукацыйнага працэсу складаюцца з касава-вагавага абсталявання, праграмнага забеспячэння SETRetail 10 і касавых боксаў.

Канферэнц-зала аснашчана сучасным абсталяваннем для дыстанцыйнага навучання. Тут у рэжыме on-line праводзяцца міжнародныя канферэнцыі, аддаленыя лекцыі вядучых выкладчыкаў, ажыццяўляецца сувязь з універсітэтам, установамі спажыўкааперацыі і Белкаапсаюзам.

З 2019/2020 навучальнага года канферэнц-зала з'яўляецца выдаленай вучэбнай аўдыторыяй № 9 (электроннай пляцоўкай) для студэнтаў Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі I ступені ў завочнай форме па спецыяльнасцях «Камерцыйная дзейнасць» і Маркетынг»; у ёй у адпаведнасці з графікам навучальнага працэсу праходзяць вучэбныя заняткі ў дыстанцыйнай форме.

Пастаянна папаўняецца і абнаўляецца бібліятэчны фонд. У цяперашні час агульны кніжны фонд бібліятэкі складае больш за 70 тыс. экз., з іх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў - каля 54 тыс. Бібліятэка ўкамплектавана 9 камп'ютарамі, 7 з якіх размешчаныя ў чытальнай зале і прызначаныя для карыстальнікаў. Колькасны склад фонду ў электронным каталозе складае больш за 61 тыс. экз. Папаўняецца электронная картатэка артыкулаў з перыядычных выданняў.

Адміністрацыя надае асаблівую ўвагу ўмацаванню здароўя навучэнцаў, арганізацыі бяспекі іх жыццядзейнасці. Ва ўсіх будынках устаноўлена аўтаматычная пажарная сігналізацыя і сістэма апавяшчэння аб пажары з вывадам сігналу на пункт дыспетчарызацыі МНС Рэспублікі Беларусь. Кругласутачна працуюць камеры відэаназірання.

Маюцца спартыўны, 2 трэнажорныя залы. Дзейнічаюць шматлікія спартыўныя секцыі.

Вышэйшая, сярэдняя і прафесійна-тэхнічная адукацыя ў філіяле

У 2017 годзе  паступілі і ў 2020 годзе скончылі навучанне на ўзроўні

I ступені вышэйшай адукацыі, інтэгрыраванай з адукацыйнымі праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі, атрымалі дыпломы і нагрудныя знакі ўстановы адукацыі “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі 34 студэнты дзённай формы атрымання адукацыі:

11 чал. спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" спецыялізацыі “Налогі і налогаабкладанне” з прысваеннем кваліфікацыі “Эканаміст”;

23 чал. спецыяльнасці "Менеджмент (сацыяльна-адміністрацыйны)" спецыялізацыі “Кіраванне персаналам” з прысваеннем кваліфікацыі “Менеджар-эканаміст”.

Дыплом з адзнакай атрымалі Крывабродская В.А., Чэчурына А.Н. (гр. Ес-31) і Антаневіч Е.С. (гр. Нс-31).

У жніўні 2020 г. спыніла дзейнасць кафедра гуманітарных, агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін.

Аказанне адукацыйных паслуг у сферы падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у філіяле прыпынена.

З лістапада 2019 г. ў філіяле пачало ажыццяўляцца дыстанцыйнае навучанне студэнтаў УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі ў завочнай (дыстанцыйнай) форме па спецыяльнасцях “Камерцыйная дзейнасць (таваразнаўства) і “Маркетынг”. Онлайн-пляцоўкай вызначана канферэнц-зала (аўдыторыя № 9).

Падрыхтоўка кадраў на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2020/2021 навуч. г. ажыццяўляецца па спецыяльнасцях: «Камерцыйная дзейнасць (таваразнаўства)», «Маркетынг», «Правазнаўства (гаспадарча-прававая і кадравая работа)» і па новых спецыяльнасцях «Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы» і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» спецыялизацыя Праграмнае забеспячэнне апрацоўкі эканамічнай і дзелавой інфармацыі”.

Прафесійна-тэхнічная адукацыя ў 2016/2017 навуч. годзе ў філіяле прыпынена.

Кваліфікацыі спецыялістаў заўсёды адказвалі патрэбам часу: таваразнаўца харчовых і нехарчовых тавараў, эканаміст па маркетынгу, юрыст, аперацыйны лагіст, тэхнік-праграміст і інш.

Выкладчыкі

Ажыццяўляюць адукацыйны працэс 54 выкладчыкі. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце мае вучоную ступень кандыдата навук і званне дацэнта.

Педагогі аб'яднаныя ў 6 цыклавых камісій. Сярод педагогаў кандыдат навук, дацэнт, 4 аспіранты, 5 магістраў, 4 бакалаўры, 20 маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.Працуе школа пачаткоўца-выкладчыка, школа маладых куратараў, метадычнае аб'яднанне куратараў. У сістэме метадычнай работы – адкрытыя вучэбныя заняткі, майстар-класы педагогаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. У канцы навучальнага года праводзіцца фестываль педагагічнага майстэрства, дзе педагогі дэманструюць свае напрацоўкі, дзеляцца вопытам.

Электронныя вучэбна-метадычныя комплексы па асобных вучэбных дысцыплінах дазваляюць выкладчыкам прысутнічаць у сусветнай адукацыйнай прасторы.

Практыкаарыентаванасць

Адукацыйны працэс носіць практыкаарыентаваны характар.

Для развіцця прафесійна значных якасцяў асобы педагогамі прымяняюцца дзейнасныя адукацыйныя тэхналогіі. Арганізацыя навучальных заняткаў, максімальна набліжаных да ўмоў працы па спецыяльнасці, семінары, бінарныя навучальныя заняткі з удзелам спецыялістаў арганізацый - заказчыкаў кадраў, навучальныя заняткі на вытворчасці; алімпіяды і канферэнцыі, творчыя працы і рэфераты арыентаваны на практычнае прымяненне тэарэтычных ведаў.

Удзел у кірмашах, выставах, наведванне розных форумаў з наступнымі справаздачамі і мультымедыйнымі прэзентацыямі навучэнцаў, актыўнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе інфармацыйных тэхналогій і магчымасцяў воблачных сэрвісаў, якаснае правядзенне вучэбнай, тэхналагічнай і пераддыпломнай практыкі рыхтуюць будучага спецыяліста да самастойнай працы.

Дагаворы на праходжанне практыкі складзены з больш чым 260 прадпрыемствамі рознай формы ўласнасці, аснашчаныя найноўшым абсталяваннем, дзе прымяняюццца сучасныя метады абслугоўвання.

Гэта раённыя спажывецкія таварыствы і ўнітарныя прадпрыемствы сістэмы спажывецкай кааперацыі, універмагі ЦУМ «Мінск», «Беларусь», ГУМ, Гандлёвы дом «На Нямізе», ўніверсамы «Родны кут», «Заводскі» і інш. Базамі для праходжання вучэбнай і вытворчай практыкі навучэнцаў спецыяльнасці «Правазнаўства» з'яўляюцца суды, АУС раёнаў горада Мінска, Следчы камітэт, аддзелы кадраў арганізацый спажыўкааперацыі.

У рамках фарміравання адукацыйна-вытворчых кластараў на гандлёвых аб'ектах Мінскага філіяла абласнога спажыўтаварыства і іншых базах практыкі па праграме Белкаапсаюза філіялам адпрацоўваюцца перадавыя тэхналогіі продажаў і алгарытм сумеснай дзейнасці «выкладчык - навучэнец - практычны работнік».

Практыкуюцца выязныя пасяджэнні педагагічных саветаў і цыклавых камісій з удзелам навучэнцаў ў базавых арганізацыях спажывецкай кааперацыі і іншых форм уласнасці.

Міжнародныя сувязі.

Выкладчыкі прымаюць актыўны ўдзел у адукацыйных праграмах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнічаюць у сферы абмену прафесійным вопытам з замежнымі ўстановамі адукацыі.

Мінскі філіял мае дзелавыя зносіны з Кіеўскім кааператыўным інстытутам бізнесу і права, Харкаўскім гандлёва-эканамічным каледжам Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага універсітэта (Украіна); Сімферопальскім кааператыўным гандлёва-эканамічным каледжам Крымспажыўсаюза, Смаленскім філіялам Расійскага ўніверсітэта кааперацыі, Барнаульскім кааператыўным тэхнікумам Алтайскага краявога спажыўсаюза, Чэбаксарскім кааператыўным тэхнікумам Чувашспажыўсаюза, Прыватнай прафесійнай адукацыйнай установай «Навасібірскі кааператыўны тэхнікум імя А.М. Касыгіна Навасібірскага аблспажыўсаюза (Расійская Федэрацыя), Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй вышэйшай адукацыі Цэнтрасаюза Расійскай Федэрацыі «Сібірскі ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі», Кааператыўна-гандлёвым універсітэтам Малдовы.

Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве з прадстаўнікамі Комплекса эканамічных школ г. Любліна (Рэспубліка Польша), якія наведалі філіял і прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па выніках тэхналагічнай практыкі, што адбылася на базе філіяла.

З 2020 г. наладжваюцца партнёрскія ўзаемаадносіны з навучальнымі ўстановамі спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Казахстан.

Навукова-даследчая дзейнасць

Арганізуецца навукова-даследчая работа з адоранымі, высокаматываванымі навучэнцамі. Выкладчыки, навучэнцы ўдзельнічаюць у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях; арганізуюцца публікацыі ў навуковых зборніках, часопісах, міжнародных выданнях.

Алімпіяды, канферэнцыі, удзел выкладчыкаў і навучэнцаў у міжнародных спецыялізаваных выставах і форумах, міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, міжнародным конкурсе моладзевых аўтарскіх і калектыўных праектаў і перамогі ў іх - гэта сённяшні дзень філіяла.

Нашы поспехі

Нашы навучэнцы i супрацоўнікі дамагаюцца поспехаў у розных галінах дзейнасці.

У Рэспубліканскім конкурсу «100 ідэй для Беларусі» навучэнцы прэзентавалі 2 сацыяльных праекта.

Дыпломамі I, II, III ступені на I міжнародным конкурсе творчых работ у форме мультымедыйных прэзентацый «След вайны ў нашых сэрцах» ўзнагароджаны 6 навучэнцаў.

У апошні час Дыпломам у намінацыі «Лепшы сацыяльны праект» ў 3-яй лізе VII Міжнароднага чэмпіянату «Моладзь у прадпрымальніцтве» - ўзнагароджана каманда навучэнцаў (6 чалавек), якія вучацца па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць (таваразнаўства)».

У 2018 годзе ў фінале Х Міжнароднага чэмпіянату «Моладзь і прадпрымальніцтва-2018», які сабраў 14 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны, каманда Мінскага філіяла заваявала 3-е месца і дыплом лаўрэата ў намінацыі «Лепшы бізнес-праект».

Дыпломамі I, II, III ступені на III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Актуальныя праблемы развіцця права ў нацыянальным і міжнародным заканадаўстве" ўзнагароджаны 7 навучэнцаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Дыпломы I, II, III ступені на VII (I) Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па выніках тэхналагічнай практыкі сярод навучэнцаў III курса напрамку спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць (эканамічная дзейнасць і паслугі)» і спецыяльнасці "Маркетынг" атрымалі 6 навучэнцаў.

Дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Лепшы StartUp-праект у галіне IT-тэхналогій» ў Моладзевым конкурсе бізнес-праектаў «StartUp-Кааперацыя» - ўзнагароджана каманда ў складзе Цімафеева Паўла і Стражэнка Уладзіміра, якія вучацца па спецыяльнасці "Маркетынг".

За актыўны ўдзел у ХIII, ХIV и ХV Міжнародных спецыялізаваных выставах «Адукацыя і кар'ера» філіял узнагароджаны Дыпломамі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і выставачнага прадпрыемства Экспафорум.

У спецыялізаванай выставе “Адукацыя і кар’ера-2020” Мінскі філіял прадстаўляў УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” і атрымаў дыплом “За актыўны ўдзел і работу з наведвальнікамі”.

У 2019 г.студэнты філіяла Віхараў Іван, Мартынаў Арцём, Шкуратаў Мацвей і Якуцік Ілля прынялі ўдзел у IV Міжнародным конкурсе праектна-даследчых работ студэнтаў "Праблемы і перспектывы развіцця сферы абслугоўвання", які адбыўся на базе ОГБПОУ "Кастрамскі гандлёва-эканамічны каледж". Віхараў і Мартынаў атрымалі дыплом I ступені.

Навуковая праца гэтых жа студэнтаў была прадстаўлена на II Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі "Тэорыя і практыка сучаснай навукі", якая адбылася на базе БПОУ ГА "Арлоўскі тэхнікум сферы паслуг" у 2020 г. Нашы ўдзельнікі атрымалі ганаровыя Сертыфікаты.

Навучэнцы і студэнты паказваюць трывалыя веды па сваёй спецыяльнасці на рэспубліканскіх алімпіядах.

Сумесна з УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» у рэжыме рэальнага часу адбылася прадметная алімпіяда "Філасофія і культура Беларусі». Ад Мінскага філіяла прынялі ўдзел чатыры студэнты. Па выніках алімпіяды студэнтка гр. Рс-11 Крывабродская В. ўзнагароджана дыпломам 2 ступені; студэнт гр. ФС-11 Мурашоў С. - дыпломам 3 ступені. Закремская К.М., студэнтка гр. Фс11 і Антаневіч А.С., студэнтка гр. Фс11 атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

На пляцоўцы УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» у снежні 2019 г. адбылася Міжнародная інтэрнэт-канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў “Актуальныя праблемы сусветнай эканомікі і менеджмента”.

II месца (Прачкис Інга) і III месца (Насека Паліна) у X Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Адаптацыя малога і сярэдняга бізнесу да ўмоў інавацыйнай эканомікі».

Атрыманы Дыпломы I ступені ў камандным першынстве і асабістых заліках у заключным этапе II і III Рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» па вучэбных дысцыплінах: «Таваразнаўства харчовых тавараў», «Таваразнаўства нехарчовых тавараў», «Арганізацыя і тэхналогія гандлю » .

У лютым 2020 г. у IV Рэспубліканскай алімпіядзе прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць” спецыялізацыі «Таваразнаўства харчовых і нехарчовых тавараў» заваявана II месца.

Развіццё творчых, спартыўных

здольнасцяў навучэнцаў

У філіяле створаны неабходныя ўмовы для развіцця творчых, мастацкіх здольнасцяў.

Працуюць гурткі сцэнічнага мастацтва, эстраднага вакалу, сучаснай харэаграфіі. У інтэрнаце дзейнічаюць разнастайныя аб'яднанні па інтарэсах.

Як вынік, I месца месца ў ХIII Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе самадзейнай мастацкай творчасці студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі спажывецкай кааперацыі.

I месца прысуджана рабоце навучэнцаў філіяла ў раённым фотаконкурсе «Я студэнт».

Дыпломам лаўрэата II ступені ў Моладзевым конкурсе патрыятычнай песні Заводскага раёна г. Мінска узнагароджаны Пілахоўскі Руслан і інш..

З пачатку дзейнасці навучальная ўстанова з'яўляецца адным з мацнейшых спартыўных калектываў у сістэме спажывецкай кааперацыі і Заводскага раёна сталіцы.

Традыцыйна займае прызавыя месцы ў круглагадовай Спартакіядзе калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў, студэнцкай і вучнёўскай моладзі Заводскага раёна горада Мінска. Па выніках 2016 і 2017 гадоў - 1 месца.

У 2017 годзе заваяваны: 1-е месца ў камандным чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па настольным тэнісе; 1-е месца ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па настольным тэнісе; 3-е месца па лыжных гонках, 3-е месца ў спаборніцтве "Снежны драйв", 3-е месца па міні-футболе і іншыя прызавыя месцы.

Заваявалі другое каманднае месца ў ХIII Рэспубліканскай спартакіядзе студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі спажывецкай кааперацыі і атрымалі шэраг узнагарод у асабістым першынстве.

У 2018 г. – 2-е каманднае месца па настольным тэнісе і 3-е месца па валейболу ў гарадскіх спаборніцтвах у рамках Кубка Савета дырэктараў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска.

Навучэнкі Матвейкова Вікторыя і Насека Паліна ўключаны ў зборную г. Мінска па лёгкай атлетыцы. Яны адстойвалі гонар горада і каледжа ў Чэмпіянаце і першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе на Кубак газеты «Народная газета» і ў Міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Хомчука С.А.

Ханецкая Анастасія і Новак Уладзіслаў - пераможцы рэспубліканскай спартакіяды вучэбных устаноў Белкаапсаюза. Ханецкая Анастасія - чэмпіён Рэспублікі Беларусь па настольнаму тэнісу, пераможца шматлікіх турніраў.

Стасіловіч Вольга - прызёр спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы.

На працягу 2017/2018 нав.г. па розных відах спорту атрыманы пяць першых, тры другіх і тры трэціх месцаў.

У 2018/2019 нав. годзе – 1-е месца па дартсу; 1-е месца па валейболудва першых і адно 2-е па міні-футболу; 3-е месца па лёгкаатлетычнаму кросу. А таксама масавы ўдзел у спартакіядах, Міжнародным паўмарафоне, адборачных турнірах па дартсу, настольнаму тэнісу, шахматах і шашках, у Мінскай лыжне, Беларускай студэнцкай лыжне, іншых спартыўных мерапрыемствах.

Па выніках 2019 года ў круглагадовай Спартакіядзе калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў, студэнцкай і вучнёўскай моладзі Заводскага раёна горада Мінска ў настойлівай барацьбе філіял заваяваў дастойнае 2-ое месца.

Традыцыйна на базе філіяла праводзяцца спартакіяды, турысцкія злёты, турніры, у тым ліку і калектываў аблспажыўсаюза, Белкаапсаюза і ўстаноў адукацыі спажывецкай кааперацыі, спартыўных калектываў горада; Дні здароўя сярод навучэнцаў і супрацоўнікаў і іншыя спартыўныя мерапрыемствы.

Самакіраванне. Грамадская дзейнасць

У філіяле ёсць магчымасць праявіць грамадскую актыўнасць, набыць навыкі самакіравання. Тут актыўна працуюць прафсаюзныя арганізацыі навучэнцаў і работнікаў; першасныя арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь», валанцёрскі атрад «Адкрытае сэрца», моладзевы атрад аховы правапарадку, актывісты Фонду міру, Беларускага саюза жанчын, "Чырвонага крыжа".

У 2019 г. першасная арганізацыя БРСМ узнагароджана Граматай Адміністрацыі Заводскага раёна за праяўленую ініцыятыву, творчасць і актыўны ўдзел у раённых акцыях і ініцыятываах.

У лютым 2020 г. Заводскі РК БРСМ узнагародзіў арганізацыю БРСМ філіяла Падзякай, а намесніка дырэктара В.М.Міжевіч – Мінскі гарадскі камітэт БРСМ - Граматай за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

Тэрытарыяльную арганізацыю Заводскага раёна Беларускага фонду міру з 2014 па 2019 гг. ўзначальвала дырэктар філіяла Лагунова Г.М., узнагароджаная медалём «Заслужаны міратворца».

Планамерна ажыццяўляе дзейнасць Савет навучэнцаў, старастат, Саветы інтэрнатаў, камісія па сацыяльнай абароне навучэнцаў, Савет прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў, грамадскі савет па кантролю за арганізацыяй харчавання навучэнцаў, Школа лідэра.

У раённым аглядзе-конкурсу на лепшы інтэрнат для студэнцкай моладзі філіял заняў III месца.

Арганізуюцца Дні самакіравання.

Лепшыя навучэнцы заахвочваюцца імяннымі стыпендыямі Белкаапсаюза. Стыпендыю Праўлення Белкаапсаюза і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі ў апошні час атрымлівалі Альшэўская Анастасія і Ханяўка Юлія.

У 2018/2019 навуч. годзе стыпендыя Старшыні Праўлення Белкаапсаюза прызначана навучэнцы групы 31Т (спецыяльнасць “Камерцыйная дзейнасць”) Будзько Дар’і, якая атрымлівае адукацыю па дагавору са Смаргонскім філіялам Гродзенскага АСТ.

У 2019/2020 навуч. г. студэнтцы філіяла Антаневіч Лізавеце, якая дасягнула высокіх паказчыкаў у вучэбнай, навукова-даследчай і грамадскай рабоце, прадастаўлена зніжка на аплату за навучанне.

Калектывам паспяхова вырашаецца галоўная задача - якасная падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў з развітымі агульнакультурнымі і прафесійнымі кампетэнцыямі, грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, патрыётаў сваёй Радзімы.

Узнагароды.

Ветэраны філіяла

Дзейнасць філіяла адзначаецца ўзнагародамі.

У 2007 годзе за высокія дасягненні ў падрыхтоўцы кадраў навучальная установа узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У 2004, 2008, 2012, 2015, 2016 і 2018 гадах навучальная ўстанова ўдастоена ўзнагароды Белкаапсаюза «Ганаровы знак".

Лагунова Г. Н. (дырэктар з 2012 па 2019 гг.) ў апошнія гады ўзнагароджана знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" (2016 г.), медалём "Заслужаны міратворца" (2016 г.), медалём “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” (2017 г.), знакам «Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі" (2017 г.), Ганаровымі граматамі Белкаапсаюза, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” і Ганаровай граматай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар Леўшуноў А.Ф. узнагароджаны медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, у тым ліку «За отвагу», «За трудовые заслуги»; нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»; Ганаровымі граматамі Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі. Алег Фёдаравіч – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага і шостага скліканняў.

Маюць заслужаныя ўзнагароды і ішыя супрацоўнікі філіяла.

У савецкі час Зарачанская Ганна Давыдаўна, Чыгір Людміла Васільеўна і Давыдаў Аляксандр Аляксандравіч былі ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік БССР».

Давыдаў Аляксандр Аляксандравіч і Шыкула Анастасія Максімаўна ўзнагароджаны ордэнам СССР «Знак Пашаны».

Больш за 40 педагогаў у савецкі перыяд ўзнагароджаны знакам «Выдатнік савецкай спажывецкай кааперацыі».

9 супрацоўнікаў з'яўляюцца ўладальнікамі нагруднага знака "Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі».

Самуль А.В. узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

8 педагогаў узнагароджаны Ганаровай граматай і Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Нагруднымі знакамі «40 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі" узнагароджаны Шчуцкі Аляксандр Аляксандравіч і Трафімовіч Ігар Яфімавіч.

Знака «30 гадоў працоўнай дзейнасці у спажывецкай кааперацыі Беларусі" удастоены Бубыр Раіса Аляксандраўна, Раманоўская Раіса Мікалаеўна, Цітавец Лілія Мікалаеўна, Таміла Святлана Васільеўна, Звяровіч Таццяна Іванаўна, Міроненка Тамара Дзмітрыеўна, Саўчанка Людміла Дзмітрыеўна; Снытко Яўген Мікалаевіч, Васілеўская Таццяна Анатольеўна.

У развіццё навучальнай установы ўнеслі ўклад шматлікія пакаленні яе супрацоўнікаў.

Па падручніках Камісарава Э.С. не адно дзесяцігоддзе працавалі выкладчыкі тэхнікумаў СССР. Вучэбнымі дапаможнікамі выкладчыкаў Станкевіч Л.Г., Мезенай Т.К., Федарцовай Р.П., Беразоўскай Р.К., Кудраўцавай Я.В., Койпыша С.К., Забелінай А.А., Сакерынай А.В., Самуль А.В. цяпер карыстаюцца ўстановы адукацыі рэспублікі.

У нашых сценах у розны час працавалі больш за 40 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ў іх ліку Коласава Акцябрына Дзмітрыеўна (1924-2016 гг.), выдатны педагог, паэтка, чый баявы, працоўны, творчы жыццёвы шлях быў уражлівым прыкладам высокай духоўнасці, самаахвярнага патрыятызму і бескарыслівага служэння Радзіме.

У навучальнай установе працавалі выдатныя асобы, якія аддалі філіялу больш за 40 гадоў свайго жыцця. Гэта выкладчыкі Буняк Н.А. (Асновы кааператыўнага руху, Таваразнаўства кнігі), Вінакурава Т.Ф. (Арганізацыя і тэхналогія гандлю), Даўгалава Р.В. (Таваразнаўства нехарчовых тавараў), Зялінская В.М. (Эканоміка арганізацыі), Пяцко Н.М. (Таваразнаўства харчовых тавараў), Станкевіч Л.Г. (Камерцыйная дзейнасць), Федарцова Р.П. (Таваразнаўства нехарчовых тавараў), Шарыхіна В.П. (Палітэканомія, Сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны), Шчуцкі А.А. (Фізвыхаванне); бібліятэкар Грыбоўская Б.У., галоўны бухгалтар Звяровіч Т.І., бухгалтар, затым тэхнічны работнік Паціюк С.В., лабарант Якубоўская С.І.

14 снежня 2017 года філіял адзначыў шасцідзесяцігадовы юбілей.

2020/2021 навуч. год – гэта 64-ты год нашай дзейнасці на рынку адукацыйных паслуг.

За 63 гады (на 1.08.2020 г.) падрыхтавана 42974 спецыялісты з вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

На ўзроўні I-й ступені вышэйшай адукацыі, інтэгрыраванай з адукацыйнымі праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі, ў дзённай форме падрыхтавана 34 спецыялісты:

·     менеджараў-эканамістаў – 23 чал.;

·        эканамістаў – 11 чал.

На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі - 29741 чал, 
у тым ліку ў дзённай форме - 13118 чал., у завочнай - 16623 чал.:

·        тэхнікаў-тэхнолагаў прыгатавання ежы - 28;
·        планавікоў - 10;
·        бухгалтараў - 1563;
·        таваразнаўцаў кнігі - 1706;
·        таваразнаўцаў харчовых і нехарчовых тавараў - 20304;
·        арганізатараў гандлю - 825;
·        таваразнаўцаў-арганізатараў - 686;
·        камерсантаў-прэтэнзіяністаў - 29;
·        камерсантаў - 1044;
·        таваразнаўцаў-камерсантаў - 109;
·        таваразнаўцаў-менеджэраў - 69;
·        юрыстаў - 1617;
·        эканамістаў - 1009 (эканамічная дзейнасць прадпрыемства гандлю - 136; інфармацыйнае забеспячэнне бізнесу - 873);

·        эканамістаў па маркетынгу - 555.

На ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі з 1969 па 2017 гг. - 13199 чал., 
у тым ліку ў дзённай форме - 12750 чал., у завочнай - 449 чал.
·        афіцыянтаў-метрдатэляў - 56;
·        інвентарызатараў - 33;
·        прадаўцоў (прадавец, кантралёр-касір, кантралёр) - 11699;
·        афіцыянтаў (бармэн, афіцыянт) - 1411.

Многія з выпускнікоў за сваю добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды СССР, БССР і Рэспублікі Беларусь.

Гэта прадаўцы і загадчыкі магазінаў:

Шышонак Галіна Паўлаўна, узнагароджаная ардэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага сцяга;

Емельяновіч Любоў Міхайлаўна, Кацюба Зоя Гаўрылаўна, узнагароджаныя ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга і “Знак Пашаны”;

Яроменка Зінаіда Іванаўна, узнагарожаная ардэнамі “Знак Пашаны” і Дружбы народаў;

Бандарык Галіна Аляксееўна, Бяляўская Галіна Мікалаеўна, Галубко Вера Фёдараўна, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга;

Бялятка Пётр Віктаравіч, Дзьякаў Іван Гаўрылавіч, Пархоц Кацярына Барысаўна, узнагароджаныя ордэнам “Знак Пашаны”;

Кваша Вольга Анатольеўна, узнагароджаная ордэнам Працоўнай славы 3 ст. і многія іншыя радавыя кааператары.

Сярод нашых выпускнікоў – дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі прадпрыемстваў, вядомыя асобы:

Занковіч М.М. - намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза, дырэктар каледжа ў 2009-2012 гг.;

Іванкоў Аляксандр Іванавіч - міністр гандлю Рэспублікі Беларусь у 2005-2009 гадах; 

Каленік Уладзімір Леанідавіч - супрацоўнік, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у 2001-2017 гадах;

Калтовіч Уладзімір Васільевіч - міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь;

Карачун Мікалай Мікалаевіч - дырэктар ГУМа у 1995-2018 гг., «Мінчанін года-2009»;

Кулак Аляксандр Іванавіч – старшыня праўлення Гомельскага аблспажыўтаварыства з 2019 г.;

Лагунова Галіна Мікалаеўна - дырэктар філіяла УА “БГЭУ СК” у 2012-2019 гг., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання;

Мацельская Ганна Мар'янаўна - кіраўнік справамі Мінгарвыканкама;

Памбухчыянц Валерый Кеворкавіч - заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі, акадэмік Міжнароднай акадэміі педагагічнай адукацыі, доктар эканамічных навук, прафесар Расійскага універсітэта кааперацыі;

Парахневіч Ірына Міхайлаўна - дырэктар Лагойскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства у 2000-2019 гг., дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 склікання.

Пісарык Алесь (Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч) - паэт, член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі паэзіі, член Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі;

Рошчына Алена Васільеўна - загадчык кафедры таваразнаўства БГЭУ ПК, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; 

Шэлег Тамара Міхайлаўна - саветнік Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў 2000-2012 гг. і многія, многія іншыя.

Зараз ўзначальваюць раённыя спажывецкія арганізацыі нашы выпускнікі: Корбут Мікалай Іванавіч – Любанскае райспажыўтаварыства, Кучарава Алена Грыгор’еўна - Дзяржынскі, Барысевіч Валянціна Іванаўна – Бярэзінскі філіялы Мінскага аблспажыўтаварыства.

Выпускнікі Мінскага філіяла ўстановы адукацыі "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» запатрабаваныя на рынку працы.

Высокая якасць прафесійнай падрыхтоўкі забяспечвае нашым выпускнікам працаўладкаванне і паспяховы кар'ерны рост.

 

7 прычын выбраць Мінскі філіял установы адукацыі "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі»

1.  Адно з найстарэйшых навучальных устаноў Мінска і сістэмы спажывецкай кааперацыі з больш чым 60-летнімі адукацыйнымі традыцыямі і развітай вучэбна-матэрыяльнай базай. 

2.  Сучаснае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе і магчымасць дыстанцыйнага навучання. 

3.  Высокакваліфікаваныя выкладчыкі і якасная практыка-арыентаваная адукацыя.

4.  Практыка ў лепшых арганізацыях горада і рэспублікі і гарантаванае працаўладкаванне.

5.  Насычанае творчае, грамадскае і спартыўнае жыццё.

6.  Інтэрнат у зручнай блізкасці ад вучэбнага корпуса і развітая транспартная інфраструктура.

7.  Залічэнне па конкурсу дакументаў аб адукацыі і далейшая магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю ў скарочаныя тэрміны.

І цёплая атмасфера вялікай і дружнай сям'і!

Філіялу прысвячаецца  

Прэстыжная прафесія – камерцыя,

Ты — лёс і шчасце наша, і любоў!

Ад роднага парога ў Мінск прыехалі

Набыць тут спецыяльнасць і сяброў!

Нам не забыць каштанаў веснавых

І спелых яблык восеньскай парою,

І шум у парку сосен векавых,

Дзе марылі, мой дружа, мы з табою.

Разумнае і добрае¸ і вечнае

Мы спасцігаем у сценах знакамітых.

Духоўнасці нас вучаць, чалавечнасці

Выкладчыкі, з душой для нас адкрытай.

Тут фарміруюць нам здаровыя амбіцыі,

Здаем мы паспяхова свае сесіі

Пад лозунг наш: “Ад вернасці традыцыям

Да дасканаласці ў выбранай прафесіі!”

Кааператараў дэвіз: “У яднанні - сіла!”

Нам для народа – працаваць і жыць,

І несці дабрабыт і мір як сімвал,

І тым спажыўкааперацыі служыць!

Пітомцаў нашых ў Беларусі не злічыцца…

Жыццю нас, аlma mater, ты вучыла.

Навуку гэту абяцаем не забыцца

І будзем верна мы служыць Айчыне! 

Сардэчна запрашаем у Мінскі філіял установы адукацыі "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі"!

Аўтар-складальнік А.В.Самуль