Дзень абаронца Айчыны!
Паважаныя мужчыны – супрацоўнікі філіяла!
Шчыра віншуем вас з Днём абаронца Айчыны!
Гэта свята мужнасці і сілы, свята сапраўдных патрыётаў сваёй краіны, якое ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў і ўвасабляе ў сабе самаадданае служэнне Радзіме.
У гэты дзень мы аддаём даніну памяці загінуўшым на палях бітваў у імя нашай Радзімы, ушаноўваем усіх, хто сёння, дзе б ні быў, мужна выконвае святы абавязак кожнага грамадзяніна - аберагае Айчыну.
Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, - гэта мір, спакой і стабільнасць, а таму невыпадкова Дзень абаронца Айчыны мае багатую і слаўную гісторыю.
Гэты дзень аб'ядноўвае сапраўдных мужчын - сумленных, моцных і мужных, гатовых узяць на сябе адказнасць не толькі за сям'ю, але і за сваю справу, за малую і вялікую Радзіму.
Паважаныя мужчыны! Жадаем вам вялікіх перамог у любых пачынаннях, арыгінальных і смелых рашэнняў, ідэй творчых і перспектыўных, дзелавых поспехаў. Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, міру і выдатнага святочнага настрою!
Хай моцная палова чалавецтва заўсёды застаецца моцнай, а Айчына багата Абаронцамі! Са Святам!
Адміністрацыя, прафсаюзны камітэт філіяла.
