8 Сакавiка
Зноў уступіла ў свае правы вясна
То цёплым дожджыкам – то сонейкам вітае.
І свята першае заўжды яна
Жанчынам адрасуе і жадае.
ПАВАЖАНЫЯ НАШЫ СПАДАРЫНІ!
Мужчынская палова Мінскага філіяла ўстановы адукацыі “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” з вялікай радасцю віншуе Вас з надыходам вясны, з традыцыйным Днём шанавання ЖАНЧЫНЫ– 8 Сакавіка.
У гэты святочны дзень асабліва прыемна адзначыць, што Вы, шаноўныя нашы спадарыні, – найпрыгажэйшыя ў свеце, пяшчотныя, клапатлівыя, адданыя сваёй сям’і, працы, роднай Бацькаўшчыне.
Гэтае свята нагадвае нам, мужчынам, што ўсё самае дарагое на зямлі звязана з імем ЖАНЧЫНЫ. Мы захапляемся Вашай дабрынёй, вялікадушнасцю, цярпеннем і невычэрпнай жыццёвай энергіяй. Для нас Вы заўсёды з’яўляецеся ўвасабленнем прыгажосці, пяшчоты і чуласці.
Ад усяго сэрца зычым Вам цеплыні, вясновага настрою, паразумення блізкіх. Няхай у жыцці будзе менш нягод і выпрабаванняў, а больш шчасця, дабра і прыгажосці! Няхай усмешкі заўсёды ззяюць на Вашых тварах, і кожны новы дзень прыносіць толькі добрыя весткі!
Няхай кожную вясну для Вас расцвітаюць пралескі, кожнае лета Вас сагравае пяшчотнае сонейка, кожная восень радуе Вас багаццем і разнастайнасцю фарбаў, а ўзімку лёгкі марозік цалуе Вам шчокі.
Кахання Вам, гармоніі, павагі і цеплыні! Дужага жаноцкага здароўя, цярпення, поспехаў і дабрабыту на ўсіх жыццёвых пуцявінах. Жыцця Вам добрага, поўнага, цікавага!..
СА СВЯТАМ!
З павагай і ўдзячнасцю за паразуменне, супрацоўніцтва і цярпенне
МУЖЧЫНЫ філіяла.
