Нашы выпускнікі, узнагароджаныя ардэнамі СССР і занесеныя ў кнігу «Ветераны потребительской кооперации Республики Беларусь»

Нашы выпускнікі, узнагароджаныя ардэнамі СССР і занесеныя ў кнігу «Ветераны потребительской кооперации Республики Беларусь»


Бяляўская Галіна Мікалаеўна

Нар. 9.06.1941 г. у в. Волма Смалявіцкага раёна. Скончыла тэхнікум у 1962 г. Загадчыца магазіна ў в. Мышкавічы калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «Ветеран труда», значком «Отличник советской потребительской кооперации», ёй прысвоена званне «Заслужаны работнік гандлю і грамад. харчавання БССР».




Бялятка Пётр Віктаравіч

Нар. 22.07.1945 г. у в. Дукрава Слонімскага раёна Гродзенскай вобл. Скончыў тэхнікум у 1963 г. Старшы юрысконсульт Дзяржынскага райпо. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «Ветеран труда», значком «Отличник советской потребительской кооперации».




Бандарык Галіна Аляксееўна

Нар. 15.10.1941 г. у в. Навінкі Дзяржынскага раёна. Загадчыца магазіна у в. Вязань Дзяржынскага райпо. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалями «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В.И. Ленина», «Ветеран труда», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.




Дзьякаў Іван Гаўрылавіч

Нар. 30.06.1937 г. у в. Пагодзіна Дубровенскага раёна. Загадчык магазіна в. Буховічы Кобрынскага раёна. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В.И. Ленина», значком «Отличник советской потребительской кооперации».




Емельяновіч Любоў Міхайлаўна

Нар. 19.01.1933 г. у в. Шымкі Мядзельскага раёна. Загадчыца магазіна. Дэлегат IХ з’езда спажыўкааперацыі СССР. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В.И. Ленина», «Ветеран труда», значком «Отличник советской потребительской кооперации», ёй прысв. званне «Заслужаны работнік гандлю і грамад. харчавання БССР».




Кацюба Зоя Гаўрылаўна

Нар. 22.08.1932 г. у в. В. Стахава Барысаўскага раёна. Загадчыца магазіна ў роднай вёсцы. Узнагароджана ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», значком «Отличник советской потребительской кооперации».





Кваша Вольга Анатольеўна

Нар. 25.03.1954 г. Скончыла тэхнікум у 1974 г. Загадчыца магазіна, прадавец магазінаў Любанскага райспажыўсаюза. Узнагароджана ордэнам Працоўнай славы 3-й ступені.






Макараў Васіль Дзмітравіч

Нар. 20.10.1922 г. у в. Баравыя Крупскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў тэхнікум у 1969 г. Працаваў намеснікам старшыні праўлення Крупскага райспажыўсаюза. Узнагароджаны ардэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 3-й ступені, дзевяццю баявымі медалямі, медалямі «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В.И. Ленина», «Ветеран труда», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Цэнтрасаюза, значком «Отличник советской потребительской кооперации».



Паўлюкова Надзея Пракоф’еўна

Нар. 21.03.1940 г. у г. Маларыта. Скончыла тэхнікум у 1965 г. Прадавец, загадчыца магазіна ў в Маларыце. Узнагароджана ордэнам Працоўнай Славы 3-й ступені, медалём «За трудовое отличие».






Пархоц Кацярына Барысаўна

Нар. 3.05.1935 г. у в. Чарнаўцы Брэсцкага р-на. Скончыла тэхнікум у 1969 г. Працавала загадчыцай магазіна ў роднай вёсцы. Дэпутат 2-х созываў Брэсцкага абласнога і раённага Савета дэпутатаў. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», ёй прысвоена званне «Заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання БССР».




Фёдарава Алена Браніславаўна

Нар. 28.08.1924 г. у г. Барысаў. Скончыла тэхнікум у 1967 г. Дырэктар раймага, прадавец. Узнагароджана ордэнам Працоўнай Славы 3-й ступені, медалём «Ветеран труда», значком «Отличник советской потребительской кооперации».





Шышонак Галіна Паўлаўна

Нар. 1.01.1929 г. у в. Чырвоная Слабада Чэрвеньскага р-на. Дырэктар універмага, прадавец Бярэзінскага райспажыўсаюза. Узнагароджана ардэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, значком «Отличник советской потребительской кооперации».




Яроменка Зінаіда Іванаўна

Нар. 7.05.1941 г. у в. Кабылка Аршанскага раёна. Скончыла тэхнікум у 1972 г. Прадавец, загадчыца магазіна. Узнагароджана ардэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», медалём «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В.И. Ленина».